«Багушэвіч v&s Ажэшка: дыспазіторый айчыннасці ў беларускай літаратуры» – адкрытая лекцыя Святланы Дзмітрыеўны Воцінавай, галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Яна прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча і 30-годдзю стварэння музея-сядзібы пісьменніка «Кушляны».
«Добрыя сябры, добрыя кнігі і сумленне, якое спіць, – гэта ўсё складнікі ідэальнага жыцця», як казаў Марк Твэн. А ці існуе сяброўства паміж двума геніямі? Хтосьці скажа, што гэта заўжды суправаджаецца суперніцтвам і зайздрасцю, але мы ведаем шмат прыкладаў трывалага сяброўства вядомых творцаў. Прыгадайце хаця б Джона Толкіна і Клайва Льюіса, якія абмяркоўвалі дэталі казачных сусветаў (пасля ўвасобленыя ў іх творах) па вечарох у оксфардскім пабе.
З лекцыі С. Дз. Воцінавай слухачы даведаюцца:
- Вершы Багушэвіча на якой мове падабаліся Элізе Ажэшцы больш?
- Як апрануўся Багушэвіч на прыём з нагоды 25-годдзя творчай дзейнасці Ажэшкі?
- Ці можам мы лічыць Ажэшку беларускай пісьменніцай?
- У якім сваім творы Ажэшка выкарыстала вобраз Багушэвіча?
- Які аналаг «тургенеўскай барышні» мог бы быць ў беларускай літаратуры?.. І шмат іншых цікавостак пра агульнае і рознае ў лёсе і творчасці абоіх сяброў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий